Напярэдадні сезона збору ягад, грыбоў і іншай дзікарослай прадукцыі Міністэрства па падатках і зборах інфармуе, што ў адпаведнасці з пунктам 20 артыкула 208 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб даходы, атрыманыя фізічнымі асобамі:
— ад рэалізацыі лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі фізічным асобам, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць;
— ад збору і здачы лекавай расліннай сыравіны, дзікарослых ягад, арэхаў і іншых пладоў, грыбоў, іншай дзікарослай прадукцыі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, дзейнасць па прамысловай нарыхтоўцы (закупцы) названай прадукцыі.
Акрамя таго, згодна з пунктам 6 артыкула 337 Падатковага кодэкса для фізічных асоб, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, рознічны гандаль (рэалізацыя) лекавымі раслінамі, ягадамі, грыбамі, арэхамі, іншай дзікарослай прадукцыяй не прызнаецца аб’ектам падаткаабкладання адзіным падаткам.
Падатковыя службы звяртаюць увагу на выкананне некаторых умоў. Так, рэалізацыя фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў, іншай дзікарослай прадукцыі іншым фізічным асобам павінна ажыццяўляцца самастойна, гэта значыць без прыцягнення іншых фізічных асоб, на гандлёвых месцах на рынках ці ў іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах.
Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права ажыццяўляць дзейнасць па прамысловай нарыхтоўцы (закупцы) лекавай расліннай сыравіны, дзікарослых ягад, арэхаў і іншых пладоў, грыбоў, іншай дзікарослай прадукцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Важна ведаць! Індывідуальныя прадпрымальнікі пры ажыццяўленні закупкі ягад, грыбоў і іншай дзікарослай прадукцыі ў насельніцтва абавязаны афармляць акт закупкі тавараў, сыравіны, матэрыялаў, у якім указваецца дата, найменне прадукцыі, колькасць, цана, сума, дадзеныя прадаўца і пакупніка (прозвішча, імя індывідуальнага прадпрымальніка і фізічнай асобы, а пры неабходнасці — пашпартныя дадзеныя фізічнай асобы-прадаўца), а таксама подпісы прадаўца і пакупніка.
Арганізацыяй закупка за наяўны разлік у насельніцтва ягад, грыбоў, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі афармляецца самастойна распрацаваным першасным уліковым дакументам (напрыклад, закупачным актам, ведамасцю на закупку дзікарослых раслін і (або) іх частак у насельніцтва), у якім паказваюцца аналагічныя дадзеныя.
Прыём паведамленняў аб фактах парушэнняў нормаў заканадаўства, кантроль за выкананнем якога ўскладзены на падатковыя органы, ажыццяўляе ў тым ліку тэлефонная даведачная сістэма падатковых органаў «Кантакт-цэнтр» па нумары (8 017) 229 79 79 або па адзіным кароткім нумары 189 для ўсіх аператараў сувязі.
Сяргей КУРКАЧ
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.