Вы тут

У Махачкале і Дэрбенце завершана контртэрарыстычная аперацыя


Контртэрарыстычная аперацыя завяршылася ў Махачкале і Дэрбенце, дзе ўзброеныя баевікі напалі на два праваслаўныя храмы, дзве сінагогі і супрацоўнікаў паліцыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыйны цэнтр Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта РФ.


Фота ТАСС

«24 чэрвеня ў 08.15 прававы рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ў межах адміністрацыйных граніц Махачкалы і Дэрбента Рэспублікі Дагестан адменены», — гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што такое рашэнне прынята ў сувязі з ліквідацыяй пагрозы для жыцця і здароўя грамадзян.

У выніку нападзенняў загінулі 15 супрацоўнікаў паліцыі, яшчэ 13 атрымалі раненні. Таксама вядома аб ахвярах сярод мірных жыхароў, у іх ліку свяшчэннік і вартаўнік царквы.

У Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце РФ заявілі аб ліквідацыі пяці баевікоў.

СК РФ па факце нападаў распачаў справу аб тэракце. На месцах працуюць следчыя і крыміналісты, устанаўліваюцца асобы, якія маюць дачыненне да тэрактаў.

Кіраўнік рэгіёну Сяргей Мелікаў заявіў, што дадзеныя нападзнення ўяўляюць сабой спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў грамадстве і заклікаў грамадзян захоўваць спакой. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сваю чаргу назваў тэракты «подлай правакацыяй і спробай унесці разлад паміж канфесіямі».

У Дагестане ў сувязі са здарэннем абвясцілі трохдзённую жалобу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.