Вы тут

Мінская пенсіянерка працавала кур’ерам тэлефонных махляроў


Мінская пенсіянерка затрыманая аператыўнікамі за дапамогу тэлефонным ашуканцам, паведамляе БелТА са спасылкай на Першамайскае РУУС Мінска.


Фота БелТА

У міліцыю звярнулася 76-гадовая мінчанка, якая аддала ашуканцам звыш 3,5 тыс.еўра. Ёй патэлефанавалі невядомыя, прадставіліся супрацоўнікамі дзяржкантролю і паведамілі, што ашуканцы завалодалі пашпартнымі звесткамі і ад яе імя выкралі грошы з чужога рахунку. Аферысты пераканалі мінчанку задэклараваць наяўныя дома грашовыя сродкі, каб пацвердзіць крыніцу даходу. Жанчына аддала грошы кур’еру, які павінен быў іх вярнуць пасля правядзення неабходных працэдур.

Аператыўнікі затрымалі кур’ера тэлефонных махляроў – 72-гадовую мінчанку, якая па ўказцы аферыстаў забрала грошы ў пацярпелай. Жанчына праз інфакіёск перавяла іх на рахунак махляроў.

Затрыманая патлумачыла, што раней таксама паверыла ілжэкіраўнікам, якія па тэлефоне прапанавалі ёй задэклараваць зберажэнні. Фігурантка перавяла на рахунак аферыстаў больш за Br30 тыс. Пасля гэтага яе падзякавалі і прапанавалі дапамагаць іншым пенсіянерам «дэклараваць» іх грошы. Жанчына пагадзілася і па ўказанні куратара наведала тры адрасы. Яна забрала ў падманутых мінчан звыш Br86 тыс. у эквіваленце і пералічыла грошы ашуканцам.

Распачатыя крымінальныя справы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.