Вы тут

Якія буйныя аб’екты будуюцца і рэканструююцца ў Беларусі?


Пытанне загрузкі вытворчых магутнасцей арганізацый будаўнічага комплексу рэспублікі знаходзіцца на асаблівым кантролі Мінбудархітэктуры. Сёння беларускія будаўнікі працуюць на шэрагу буйных аб’ектаў, пачынаючы ад дзіцячага тэхнапарку і заканчваючы бальніцамі і культурна-дзелавым цэнтрам, расказаў БелТА першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец.


Фота БелТА

«За 2023 год аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі будаўнічых арганізацый, у супастаўных цэнах павялічыўся на 11,4 працэнтнага пункта да ўзроўню 2022 года і склаў Br16,5 млрд. Пры гэтым тэмп выканання падрадных работ па выніках 2023 года з’яўляецца пікавым за апошнюю пяцігодку», - удакладніў першы намеснік міністра.

Якасці будаўніцтва ў Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага. Мінбудархітэктуры цесна ўзаемадзейнічае з органамі Дзяржбуднагляду па выяўленні і забеспячэнні ўстаранення тыповых будаўнічых дэфектаў і недахопаў для выбудоўвання рэйтынгу арганізацый будаўнічага комплексу. Для ўстаранення сістэмных недахопаў у выкананні будаўніча-мантажных работ уносяцца змяненні ў тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты.

З выкананнем усіх стандартаў якасці ў Беларусі сёння праектуецца і будуецца шэраг буйных аб’ектаў. Намаганнямі беларускіх спецыялістаў забудоўваецца частка тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», адведзенага пад Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі, узводзяцца аб’екты Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку і горна-абагачальны комплекс на сыравіннай базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных.

Акрамя таго, дастатковую вялікую колькасць аб’ектаў беларускія будаўнікі рэканструявалі. Сярод іх — будынак культурна-дзелавога цэнтра ў парку ім. Фрунзэ ў Віцебску. Комплекс будынкаў гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы № 3 быў перабудаваны пад Гродзенскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер, а ў будынку Пінскай цэнтральнай бальніцы будаўнікі ўзвялі інфекцыйны корпус.

У 2023 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю 4193,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання, з іх 1049,1 тыс. кв.м жылля было пабудавана з дзяржпадтрымкай. Будаўнікі ўзвялі ў тым ліку 316,25 тыс. кв.м арэнднага жылля. У 2024 годзе запланавана будаўніцтва 4400 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.