Вы тут

«Троіцу» Рублёва вярнулі на яе гістарычнае месца ў Траецкім саборы


Абраз «Троіца» Андрэя Рублёва ўстанавілі ў спецыяльны кіёт, уманціраваны ў іканастас Траецкага сабора Троіца-Сергіевай лаўры, на месцы, дзе яна гістарычна размяшчалася. Пра гэта паведамляюць РИА Новости.


Фота: РИА Новости

Пасля вяртання іконы з маскоўскага храма Хрыста Збавіцеля яе ўстанавілі ў часовы кіёт. Зараз жа «Троіцу» ўстанавілі справа ад дзвярэй іканастаса ў стацыянарны кіёт. Паводле звестак прэс-службы храма, ён аснашчаны сістэмай аўтаматычнага кантролю і падтрымання тэмпературна-вільготнага рэжыму, а таксама браніраваным шклом, пакрытым ахоўнымі пластамі, у тым ліку ад уздзеяння ультрафіялетавых прамянёў.

Абраз быў напісаны ў XV стагоддзі для Тройца-Сергіевай лаўры. Аднак у 1929 годзе яна была перададзена ў Дзяржаўную Траццякоўскую галерэю, дзе захоўвалася да нядаўняга часу. У маі мінулага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вярнуў царкве гэты шэдэўр старажытнарускага іканапісу. Да гэтага моманту яна была выстаўлена ў храме Хрыста Збавіцеля, зараз вярнулася на сваё гістарычнае месца — у Траецкі сабор Троіца-Сергіевай лаўры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.