Вы тут

Развіццё малых гарадоў абмяркуюць на экспертнай пляцоўцы БІСД напярэдадні XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі


Асаблівасці ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў кантэксце развіцця малых гарадоў і сельскай мясцовасці абмяркуюць на асобнай экспертнай пляцоўцы «Рэгіянальнае супрацоўніцтва. Формула поспеху», якую арганізуе Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў напярэдадні XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Віцебску. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на БІСД.


Таксама ў час работы экспертнай пляцоўкі размова пойдзе аб узаемадзеянні дзяржавы і бізнесу, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі.

Сярод запрошаных да ўдзелу ў дыскусіі — кіраўнікі органаў дзяржкіравання дзвюх краін, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама прадстаўнікі бізнесу, сродкаў масавай інфармацыі і маладыя аналітыкі.

Удзельнікі дыялогу ўзнімуць актуальныя пытанні па развіццю малых гарадоў і пошуку магчымых пунктаў росту. Абмяркуюць і далейшае развіццё краіны, сацыяльныя настроі жыхароў вёскі і перспектывы для бізнесу. Сваімі даследаваннямі і бачаннем у кантэксце напрамкаў работы пляцоўкі падзеляцца маладыя аналітыкі. Экспертам дадуць магчымасць выказаць меркаванне ў рамках работы XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, адзначылі ў БІСД.

«Гэтае экспертнае мерапрыемства дасць магчымасць па-новаму паглядзець на стратэгію рэгіянальнага развіцця, вызначыць пункты росту малых гарадоў і сельскай мясцовасці, зірнуць на настроі беларусаў, якія сёння ўносяць свой значны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі і развіццё краіны ў цэлым, а таксама ацаніць перспектывы супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі не толькі ў эканамічным плане, але і культурным, гуманітарным», — адзначыла начальнік упраўлення ўнутранай палітыкі, аналітык БІСД Кацярына Петрашкевіч.

Яна прывяла ў прыклад сумесны праект БІСД і расійскага Агенцтва стратэгічных ініцыятыў у сферы прамысловага турызму, «які цікавіць» .

«Праект накіраваны на пазіцыянаванне дасягненняў прамысловасці дзвюх краін у рамках развіцця кааперацыі і адстойвання тэхналагічнага суверэнітэту, дэманстрацыю патэнцыялу нацыянальнага росту ў сферы прамысловасці, замацаванне ў моладзі жадання працаваць на заводах», — сказала аналітык.

Экспертная пляцоўка БІСД «Рэгіянальнае супрацоўніцтва. Формула поспеху» будзе працаваць у Віцебску 26 чэрвеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.