Вы тут

СК Расіі выканаў 14 запытаў Беларусі аб дапамозе ў расследаванні генацыду мірнага насельніцтва


Следчы камітэт Расіі ў поўным аб’ёме выканаў 14 запытаў Беларусі аб прававой дапамозе ў расследаванні генацыду мірнага насельніцтва краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта дало магчымасць атрымаць інфармацыю аб раней невядомых фактах зверстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі БССР, паведамляюць РИА Новости.


Фота БелТА

Беларускаму боку перададзены электронныя копіі архіўных матэрыялаў агульным аб’ёмам больш за 20 тыс. старонак. Напрыклад, дзякуючы такому ўзаемадзеянню ўдалося высветліць шэраг абставін карнай аперацыі «Чароўная флейта», якая праводзілася ў Мінску ў красавіку 1943 года. Таксама знойдзены дадатковыя факты бесчалавечнага стаўлення да вязняў лагераў смерці «Трасцянец» і «Шталаг нумар 352».

Кіраўнік СК Расіі ўдакладніў, што следчыя таксама атрымалі звесткі аб удзеле чэшскіх і венгерскіх памагатых нацыстаў у знішчэнні населеных пунктаў і мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Устаноўлены эпізоды злачынстваў нацыстаў у час жорсткіх карных аперацый на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, якія суправаджаліся расстрэлам мірных грамадзян і іх выганам у рабства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.