Вы тут

У Беларусь прыбыў разлік УС Узбекістана для ўдзелу ў парадзе да Дня Незалежнасці


У Беларусь прыбыў парадны разлік Узброеных Сіл Узбекістана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.


Фота «Ваяр»

Вайскоўцы прымуць удзел 3 ліпеня ў парадзе да Дня Незалежнасці Беларусі. Урачыстае мерапрыемства адбудзецца ў Мінску і таксама будзе прымеркавана да 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні для ўдзелу ў парадзе ў Беларусь прыбыў паветраны эшалон з армейскай авіяцыяй Паветрана-касмічных сіл Расіі, які прыме ўдзел у паветранай частцы ваеннага парада. У склад групы ўвайшлі верталёты Ка-52, Мі-28 і Мі-26.

Крыху раней на беларускай зямлі сустракалі ваеннаслужачых з Азербайджана.

Удзел у святкаванні Дня Незалежнасці Беларусі пацвердзілі міжнародныя дэлегацыі і прадстаўнікі 21 краіны. Разам з беларускімі ваеннаслужачымі 3 ліпеня па сталічных вуліцах пройдуць пешыя парадныя разлікі з Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана і Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.