Вы тут

Адбылося ўрачыстае адкрыццё скульптуры у мемарыяльным комплексе «Разгром»


21 чэрвеня ва ўрочышчы «Стрыева» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці быў адкрыты манумент – сімвал мужнасці, стойкасці і гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Ганаровае права адкрыць помнік было прадастаўлена ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, сувязному партызанскай брыгады «Разгром» Станіславу Аляксандравічу Мурашку.

На цырымоніі адкрыцця выступілі старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Ратамскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Іван Маркевіч, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Намеснік старшыні камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віктар Ананіч, прадстаўнік апякунскага савета прыватнай культурна-асветніцкай установы «шляхамі культуры» Віктар Даранкевіч і іншыя.

Сувораўцы ўрачыста ўручылі стылізаваныя трохкутныя лісты, з апісаннем подзвігаў партызан брыгады «Разгром» удзельнікам мерапрыемства.

У памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне прысутныя ўсклалі кветкі да манумента.

Пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі адбыўся тэматычны канцэрт.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Іван Маркевіч

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.