У рамках ІІ Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці адбылася панэльная дыскусія «Зялёны пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту». Прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, навуковых устаноў, грамадскіх экалагічных аб’яднанняў абмеркавалі такія тэмы, як эканоміка замкнутага цыкла, зялёны пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту, ліквідацыя запасаў небяспечных адходаў, водныя рэсурсы як элемент канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года.
Як паведаміў падчас адкрыцця дыскусійнай пляцоўкі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў, устойлівае развіццё немагчыма без забеспячэння экалагічна спрыяльных умоў для жыццядзейнасці грамадства і грамадзян — забеспячэння экалагічнай бяспекі.
— У Рэспубліцы Беларусь ахова навакольнага асяроддзя адносіцца да ключавых кірункаў дзяржаўнай палітыкі і мае комплексны характар, які закранае ўсе прыродныя кампаненты, экасістэмы, а таксама эканоміку, ахову здароўя, навуку, адукацыю і іншыя сферы дзейнасці дзяржавы і чалавека, — падкрэсліў ён.
Намеснік міністра таксама адзначыў, што вырашэнне комплексу задач, якія прадугледжваюць захаванне паверхневых водных аб’ектаў, павышэнне якасці атмасфернага паветра, аднаўленне прыродных экасістэм і біялагічнай разнастайнасці, максімальнае выкарыстанне адходаў садзейнічаюць дасягненню экалагічных Мэт устойлівага развіцця (МУР).
— Беларусь актыўна рухаецца па шляху «зялёнага» росту, нізкавугляроднага развіцця, укаранення тэхналогій, якія забяспечваюць атрыманне дадатковых экалагічных, эканамічных і сацыяльных выгод: скарачэнне выкідаў парніковых газаў, стварэнне новых працоўных месцаў і інавацыйных відаў прадукцыі, — акцэнтаваў Віктар Галанаў. У 2024 годзе Беларусь заняла ў гэтым рэйтынгу 30-е месца.
Александрына ПАРШЫНА
Фота прэс-службы Мінпрыроды
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.