Вы тут

За месяц да пачатку Гульняў у Парыжы якасць вады ў Сене ніжэй за алімпійскія стандарты


Якасць вады ў рацэ Сене ў дадзены момант не дазваляе праводзіць там алімпійскія спаборніцтвы. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Agence France-Presse (AFP), паведамляе ТАСС.


Фота Unsplash

Паводле звестак агенцтва, пробы, якія былі ўзятыя 16 чэрвеня, паказалі, што «вада ў Сене не адпавядае алімпійскім стандартам чысціні».

Французскія ўлады пацвердзілі раней намер ачысціць знакамітую раку Францыі да пачатку Алімпійскіх спаборніцтваў і правесці там запланаваныя спартыўныя мерапрыемствы.

Мэр Парыжа Ан Ідальга заяўляла, што выкупаецца ў Сене 23 чэрвеня, каб даказаць, што вада тут прыдатная для правядзення спаборніцтваў. Аднак пазней яна сказала, што пераносіць мерапрыемства з купаннем на сярэдзіну ліпеня ў сувязі з правядзеннем 30 чэрвеня і 7 ліпеня пазачарговых парламенцкіх выбараў у Францыі.

9 чэрвеня французскі лідар Эмануэль Макрон прыняў пастанову распусціць Нацыянальны сход на фоне паражэння сваіх прыхільнікаў на нядаўніх выбарах у Еўрапарламент. Першы тур датэрміновых выбараў адбудзецца 30 чэрвеня, а другі — 7 ліпеня.

Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у сталіцы Францыі з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...