Вы тут

Дэлегацыя МУС прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў «Трасцянцы»


У мемарыяльным комплексе «Трасцянец» адбылося жалобнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Удзел у ім прынялі кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, супрацоўнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання, ветэраны ведамства, курсанты ўстаноў адукацыі МУС і факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў, прадстаўнікі Саюза жанчын МУС.


Адкрываючы цырымонію, часова выконваючы абавязкі па пасадзе міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка падкрэсліў, што ў такім складзе прадстаўнікі МУС сабраліся ў знакавым месцы, каб ушанаваць памяць ахвяр той бесчалавечнай вайны: салдат, якія загінулі на палях бітваў за вызваленне Радзімы, мірных жыхароў, забітых і закатаваных у нацысцкіх лагерах.

«Свет не ведае прыкладаў такога масавага адпору, які быў дадзены ворагу на беларускай зямлі, — звярнуў увагу першы намеснік міністра. — Салдаты, афіцэры на франтах, партызаны і падпольшчыкі ў тыле былі аб’яднаны адной запаветнай мэтай. Фашыстаў граміла сапраўды народнная армія, мабілізаваная па клічы сэрца!»

Як адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, старонкі той страшнай трагедыі не могуць быць перавернуты, бо Вялікая Айчынная закранула кожную беларускую сям’ю. «Да гэтага часу знаходзяць загінулых чырвонаармейцаў і месцы масавых пахаванняў мірных грамадзян, — канстатаваў ён. — Важна разумець, што любая вайна — гэта ўрок гісторыі, які нельга забываць, каб такога больш не паўтарылася».

Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Гукі метранома нагадалі кожнаму: мірнае неба над галавой — самая вялікая каштоўнасць у жыцці чалавека.

Удзельнікі мерапрыемства таксама пабывалі ва ўрочышчы «Уручча» — на месцы правядзення раскопак пахавання загінулых мірных жыхароў і ваеннаслужачых, якое было ўстаноўлена падчас расследавання Генеральнай паркуратурай фактаў генацыду беларускага народа.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.