Вы тут

Пуцін: Расія будзе і далей развіваць ядзерную трыяду як гарантыю стрымлівання


Расія плануе і далей развіваць ядзерную трыяду, паколькі гэта гарантыя стратэгічнага стрымлівання і балансу сіл у свеце. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з выпускнікамі вайсковых ВНУ ў Крамлі, паведамляе ТАСС.


Фота РИА Новости

«У нашых планах далейшае развіццё ядзернай трыяды як гарантыі стратэгічнага стрымлівання і балансу сіл у свеце», — падкрэсліў расійскі лідар.

Ён таксама адзначыў, што Масква будзе развіваць баявое зладжванне, а таксама праводзіць вучэнні з дружалюбнымі дзяржавамі. «Маем намер і далей удасканальваць сістэму кіравання войскамі і зброяй, павышаць інтэнсіўнасць і якасць баявой вучобы, праводзіць вучэнні і трэніроўкі, у тым ліку з удзелам дружалюбных нам дзяржаў», — адзначыў Прэзідэнт РФ.

Паводле яго слоў, Расія гатовая абмяркоўваць пытанні роўнай і непадзельнай бяспекі ў Еўразіі з усімі бакамі, уключаючы краіны ЕС і НАТА. «Мы гатовыя да шырокага міжнароднага абмеркавання гэтых ключавых, жыццёва важных пытанняў — як з нашымі калегамі па Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, СНД, ЕАЭС, БРІКС, так і з іншымі міжнароднымі аб’яднаннямі — еўрапейскімі і натаўскімі дзяржавамі ў тым ліку», — падкрэсліў Пуцін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.