Вы тут

Хуткасны аўтобусны маршрут арганізуецца для ўдзельнікаў мітынгу-рэквіема ў Трасцянцы


Хуткасны аўтобусны маршрут № 961 з «ст.м. Магілёўская — вул. Сяліцкага» арганізуецца для ўдзельнікаў мітынгу-рэквіема ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец», паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Аўтобусы будуць курсіраваць сёння ў перыяд з 19.30 да 21.30 і пасля 22.30.

Як паведамлялася, мемарыяльны комплекс «Трасцянец» — увасабленне болю, слёз і пакут нявінных людзей, сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў дачыненні да мірнага насельніцтва. Менавіта ў ваколіцах Малога Трасцянца дзейнічаў самы буйны на акупіраванай тэрыторыі Савецкага Саюза канцэнтрацыйны лагер.

Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа тут арганізуюць мітынг-рэквіем. Мінчане збяруцца разам, каб ушанаваць памяць загінуўшых.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.