Вы тут

Каноэ-двойка беларусаў Палешка і Верашчака перамагла на Гульнях БРІКС


Беларускія канаісты Уладзіслаў Палешка і Даніла Верашчака атрымалі перамогу на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані, паведамляе БелТА.


Фота pexels.com

Залатым для беларусаў апынуўся мужчынскі фінал на 1000 метраў у каноэ-двоек. Удзел у заездзе прынялі тры лодкі з нашай краіны, дзве — з Расіі, і па адной — з Індыі, Казахстана, Таджыкістана і Узбекістана. Першымі фінішную рысу перасеклі Уладзіслаў Палешка і Даніла Верашчака, бронзавыя медалі заваявалі іх партнёры па камандзе Мікіта Рудзевіч і Дзяніс Патапенка.

Раней на аналагічнай дыстанцыі ў байдарачнікаў беларускія экіпажы таксама занялі два прызавыя месцы з трох. Срэбра выйгралі Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык, прычым чэмпіёнам з Расіі нашы хлопцы саступілі ўсяго тры сотых секунды. Трэці вынік паказалі Дзяніс Ярмоленка і Ілья Федарэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.