Вы тут

Ахвярамі паводкі ў Кітаі сталі не менш за 38 чалавек


Прынамсі 38 чалавек загінулі ў выніку паводак ва ўсходніх і паўднёвых раёнах КНР. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.


Фота БелТА

Па дадзеных мясцовых уладаў, пацярпелі ў выніку стыхійнага бедства больш за 55 тыс.чалавек. Акрамя таго, абрынуліся звыш 2,2 тыс.дамоў, шкода нанесена амаль 4,7 тыс. дарог. Пацярпела 6759 га пасеваў і 452 га аквакультуры. Як чакаецца, прамыя эканамічныя страты складуць каля 5,85 млрд юаняў.

Адзначаецца, што выкліканыя ліўнямі апоўзні і паводкі нанеслі сур’ёзны ўрон павету Пин’юань гарадской акругі Мэйчжоу (правінцыя Гуандун). З пачатку красавіка сумарная колькасць ападкаў у павеце склала 1221,6 мм, што ўдвая больш, чым за той жа перыяд у іншыя гады.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.