Вы тут

Азаранка выйшла ў паўфінал турніру WTA-500 у Берліне і можа сустрэнецца з Сабаленкам


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру WTA-500 у Берліне з прызавым фондам $922,5 тыс., паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Сёння ў чвэрцьфінале беларуска, якая займае 19-е месца ў сусветным рэйтынгу, у першым сэце выйгравала ў чацвёртай ракеткі планеты Алены Рыбакінай з лікам 3:1, але тая не змагла прадоўжыць сустрэчу з-за праблем са здароўем. У заўтрашнім паўфінале Азаранка сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж трэцяй ракеткай свету беларускай Арынай Сабаленкай і расійскай тэнісісткай Ганнай Калінскай (24-ы нумар рэйтынгу WTA). Да гэтага Вікторыя Азаранка ўпэўнена перайграла грачанку Марыю Сакары — 6:4, 6:2 і турчанку Зейнэп Сонмез (157) — 6:3, 6:3. На старце парнага разраду Вікторыя Азаранка і іспанка Паўла Бадоса перамаглі расіянак Кацярыну Аляксандраву і Ірыну Храмачову — 6:3, 6:4, пасля чаго вырашылі зняцца з парнага турніру.

Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу перамагла расіянку Дар’ю Касаткіну (14) — 6:1, 6:4.

У 2021 годзе Азаранка і Сабаленка сталі пераможцамі парнага разраду гэтых спаборніцтваў. Цяперашні турнір на адкрытых травяных кортах нямецкай сталіцы завершыцца 23 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.