Вы тут

Выратаваны на трасе ў Хабараўскім краі тыграня праходзіць каранцін у Мінскім заапарку


Васьмімесячнае чырванакніжнае тыграня, выратаванае ў Хабараўскім краі ў пачатку лістапада мінулага года, цяпер праходзіць каранцін у Мінскім заапарку, паведаміў БелТА намеснік дырэктара заапарка Андрэй Касцюк.


«Тыгр прыбыў у Мінскі заапарк у чацвер, 13 чэрвеня, з цэнтра «Амурскі тыгр». Наш новы падапечны, які атрымаў мянушку Аксаміт, адчувае сябе добра, харчаванне атрымлівае згодна з рацыёнам. На каранціне будзе 30 дзён. Працэс адаптацыі праходзіць спакойна», — сказаў Андрэй Касцюк.

Паводле яго слоў, для тыграня падабраны самыя лепшыя ўмовы пражывання, у тым ліку вялікі вальер са штучнай скалой, зонай адпачынку і вадаспадам. Маленькі драпежнік паводзіць сябе актыўна, асабліва ўначы. Днём выходзіць да людзей пакуль не вельмі ахвотна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.