Вы тут

На ступені прафтэхадукацыі можна атрымаць не адну, а некалькі працоўных прафесій


Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі зараз гарачая пара — дакументы ў абітурыентаў прымаюць каля 160 каледжаў. Аб тым, як праходзіць уступная кампанія расказвала намеснік кіраўніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Пятрова.


Сёлетняя прыёмная кампанія на узровень прафтэхадукацыі ўжо фактычна стартавала: прыёмныя камісіі каледжаў гатовы прымаць дакументы выпускнікоў 9-х і 11-х класаў, кантрольная лічба прыёму — каля 27 тысяч месцаў, якія цалкам забяспечваюцца бюджэтнымі сродкамі. Начальнік упраўлення звярнула ўвагу на тое, што ўстановы прафтэхадукацыі даволі раўнамерна размеркаваны па ўсёй краіне: яны ёсць і ў сталіцы, абласных гарадах і раённых цэнтрах. У гэтай сувязі Аляксандра Пятрова параіла абітурыентам у рэгіёнах азнаёміцца з сайтам Рэспубліканскага інстытута прафадукацыі ці Міністэрства адукацыі, дзе ў адпаведных раздзелах размешчаны актуальныя зборнікі для паступаючых, каталогі ўстаноў адукацыі і кваліфікацый. Яна таксама адзначыла, што прыём на ўзровень ПТА традыцыйна скарэкціраваны ў адпаведнасці з патрэбамі арганізацый у кадрах: «У гэтым годзе прыпынены або звернуты прыём дакументаў на больш 140 прафесій. І тым жа часам адноўлены па 100 прафесіям. Такія карэкціроўкі праходзяць штогадова, з улікам кан’юнктуры рынку працы і рэгіянальных асаблівасцей базавых для нашых устаноў адукацыі прадпрыемстваў.»

Таксама Аляксандра Пятрова зазначыла, што сёлета на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі ажыццяўляецца прыём на навучанне па дзвюх і больш кваліфікацыях у інтэграцыі, што, безумоўна, павінна стаць дадатковым стымулам для абітурыентаў. «Гэта дазволіць нашым будучым выпускнікам быць больш мабільнымі і канкурэнтнымі на рынку працы. А прадпрыемствам — больш рацыянальна падыходзіць да іх размеркавання, прадастаўлення першага працоўнага месца і выбудоўвання далейшай кар’ернай траекторыі», — падкрэсліла начальнік упраўлення. Яшчэ адзін карысны для выпускнікоў момант — у каледжах на ўзроўні ПТА існуе магчымасць падаўжэння тэрмінаў прыёму па неўкамплектаваных спецыяльнасцях, то бок, па тых дзе будзе «недабор» на 23 жніўня.

«Калі нехта, па нейкіх прычынах да гэтага дня не паспеў падаць дакументы на узровень ПТА ці не вызначыўся са спецыяльнасцю, у яго ўсё роўна застаецца магчымасці ь не выбыць з ліку абітурыентаў. Трэба толькі адсочваць інфармацыю на сайтах устаноў адукацыі — там аператыўна з’явяцца звесткі аб тым, ці прадоўжаны тэрмін прыёму па тых ці іншых спецыяльнасцях», — растлумачыла Аляксандра Пятрова.

Таксама яна звярнула ўвагу на тое, што абітурыентам трэба вельмі ўважліва ставіцца збору ўсіх неабходных для паступлення дакументаў. Асаблівы акцэнт прадстаўнік Міністэрства адукацыі зрабіла на медыцынскай даведцы адпаведнага ўзору: «Гэта дакумент, на атрыманне якога звычайна траціцца дастаткова шмат часу, але без яго дакументы не прымуць. Таму варта звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства загадзя, каб медыкі далі сваё заключэнне аб допуску патэнцыяльнага абітурыента да пэўных кваліфікацый прафесійна-тэхнічнай адукацыі». 

Алена ВІНАГРАДАВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.