Вы тут

Інвестыцыі селета растуць як грыбы


Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі, за пяць месяцаў года ў нашай краіне ў выглядзе інвестыцый у асноўны капітал было выкарыстана 14 мільярдаў рублёў — гэта на 22,8% больш, чым было ў аналагічным перыядзе 2023 года. 


Фота з адкрытых крыніц

Пад інвестыцыямі ў асноўны капітал разумеюць выдаткі на стварэнне, ўзнаўленне і набыццё асноўных фондаў. Сюды ўключаюць будаўніцтва, пашырэнне, рэканструкцыю і тэхнічнае перааснашчэнне аб’ектаў, набыццё будынкаў, збудаванняў, машын, абсталявання, інструментаў, інвентара і гэтак далей. 

У агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал у студзені-маі ўдзельная вага рэгіёнаў была наступнай: 

* Мінская вобласць — 24,4%;

* Мінск — 19,4%; 

* Брэсцкая вобласць — 13,7%; 

* Гомельская вобласць — 13,6%; 

* Гродзенская вобласць — 11%; 

* Віцебская вобласць — 9,5%; 

* Магілёўская вобласць — 8,8%. 

Тэхналагічная структура інвестыцый у асноўны капітал была такой: 

* будаўніча-мантажныя работы — 47,6%; 

* машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі — 39,2%;

* іншыя працы і выдаткі — 13,2%. 

У агульным аб’ёме прыватныя інвестыцыі склалі 52,2% , дзяржаўныя — 44,2%, замежныя — 3,6%. 

Нагадаем, згодна з зацверджанымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі па выніках 2024 года інвестыцыі ў асноўны капітал павінны вырасці на 3,9%.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.