Вы тут

Саўмін павялічыў расходы для ДТСААФ на куплю авіятэхнікі


Савет Міністраў распарадзіўся павялічыць расходы рэспубліканскага бюджэту для Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь. Адпаведная пастанова «Аб фінансаванні расходаў бюджэту» ад 19 чэрвеня 2024 г. нумар 43 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Згодна з дакументам, Міністэрству фінансаў даручана павялічыць у бягучым годзе расходы рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі, прадугледжаныя для рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» на забеспячэнне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, на Br3 850 000 для набыцця авіяцыйнай тэхнікі.

Расходы на гэтыя мэты павялічаць за кошт «адпаведнага змяншэння расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных па функцыянальнай класіфікацыі на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу».

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.