Вы тут

Як пашырылася геаграфія краін-удзельніц праекта «Цягнік Памяці»?


Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання, першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Лук’янаў расказаў аб задачы праекта «Цягнік Памяці» і пашырэнні геаграфіі краін-удзельніц, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

Лук’янаў нагадаў, што праект узнік у 2022 годзе па ініцыятыве старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай і спікера Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянціны Мацвіенкі.

«Два нашы важныя заканадаўчыя органы ў маштабе Саюзнай дзяржавы вызначылі, што праект павінен быць маштабаваны. Таму што быў у нас маладзёжны поезд у свой час, ён курсіраваў толькі на тэрыторыі Беларусі, у Расійскай Федэрацыі былі такія праекты. Але ў 2022 годзе было прынята рашэнне, якое падтрымаў Прэзідэнт, аб’яднацца і праехаць, паказаць моладзі розныя куткі Беларусі і Расійскай Федэрацыі», — сказаў Аляксандр Лук’янаў.

Першы пункт на маршруце і месца яго завяршэння, паводле слоў Аляксандра Лук’янава, застаюцца ранейшымі. «Ужо традыцыяй становіцца (быць у Брэсце. — Заўв. БелТА) з 21 на 22 чэрвеня, у ноч, калі адбылася трагедыя ў Брэсцкай крэпасці, цяпер гэта Дзень памяці і смутку, — сказаў першы сакратар ЦК БРСМ. — Далей праект ідзе па тэрыторыі Беларусі, праходзіць у Расійскай Федэрацыі».

Аляксандр Лук’янаў падкрэсліў, што геаграфія краін — удзельніц праекта пашырылася ў параўнанні з мінулым годам: «У гэтым годзе праект папоўнілі Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Таджыкістан. Ну і, само сабой, Кыргызстан, Расійская Федэрацыя Арменія і Беларусь. Усяго восем краін. Кратна выраслі: з чатырох да васьмі краін-удзельніц».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.