Вы тут

У паветраную прастору Польшчы заляцеў расійскі аэрастат


Размешчаны на тэрыторыі Калінінградскай вобласці РФ аэрастат заляцеў у паветраную прастору Польшчы, сарваўшыся з прывязі, паведамляе ТАСС.


Фота БелТА

«Паведамляем вам, што ў паветраную прастору Польшчы з Крулявецкай вобласці (маецца на ўвазе Калінінградская вобласць. — Заўв. ТАСС) заляцеў аэрастат, які сарваўся з прывязі. Аб верагоднасці пралёту аб’екта над Польшчай загадзя паведамілі службы Расійскай Федэрацыі. За палётам аэрастата, які рухаецца ў паветранай прасторы Вармінска-Мазурскага ваяводства ва ўсходнім напрамку, бесперапынна назіраюць радыёлакацыйныя станцыі Узброеных сіл Польшчы», — напісана ў паведамленні камандавання польскага войска ў сацыяльнай сетцы X.

Польскі бок быў загадзя папярэджаны аб тым, што здарылася кампетэнтнымі органамі РФ.

Аэрастат не ўяўляе небяспекі для мясцовых жыхароў, зазначаецца ў паведамленні. Чакаецца, што лятальны апарат пакіне польскую паветраную прастору праз некалькі гадзін.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...