Вы тут

Бясплатную акцыю па прававым кансультаванні арганізуе Мінюст


21 чэрвеня бясплатную акцыю па прававым кансультаванні правядуць юрысты ў фармаце прамых тэлефонных ліній, якія арганізуе Міністэрства юстыцыі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.


Фота БелТА

22 чэрвеняадна з самых трагічных дат у гісторыі Беларусі — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых ад рук фашыстаў і памерлых у тыле ад голаду і нягод.

Напярэдадні гэтага журботнага дня, 21 чэрвеня 2024 года, Міністэрства юстыцыі традыцыйна арганізуе акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян, а таксама малазабяспечаных, інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў канцлагераў. У фармаце прамых тэлефонных ліній спецыялісты галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, работнікі загсаў і органаў прымусовага выканання, адвакаты, натарыўсы адкажуць на пытанні грамадзян.

Так, галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама акцыю па бясплатным прававым кансультаванні грамадзян правядзе з 09.00 да 13.00.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама — з 10.00 да 12.00, галоўнае ўпраўленне Гродзенскага аблвыканкама — з 10.00 да 13.00.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб часе правядзення кансультацый і нумарах тэлефонаў службаў можна атрымаць на рэгіянальных сайтах упраўленняў юстыцыі.

Таксама бясплатнае кансультаванне правядуць юрысты Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай канторы.

Акрамя таго, да дня вызвалення Магілёва 28 чэрвеня адвакаты Магілёўскай абласной калегіі з 9.00 да 13.00 правядуць бясплатныя кансультацыі. А адвакаты Мінскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласных калегій пракансультуюць грамадзян названых катэгорый 2 ліпеня ў першай палове дня. Акцыя пройдзе ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.