Вы тут

У Танзаніі сёлета зарэгістравана 134 успышкі халеры


На поўдні Танзаніі было зарэгістравана 49 выпадкаў заражэння халерай на мінулым тыдні ў раёне Масасі, двое хворых памерлі, паведамляе Сіньхуа са спасылкай на рэгіянальныя ўлады.


Па словах камісара акругі Масасі Лутэры Каноні, выбліск адбыўся ў вёсцы Мбангала. Яе прычынай мог паслужыць недахоп вады ў рэгіёне.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя краіны, са студзеня гэтага года ў 13 рэгіёнах было зарэгістравана 134 успышкі халеры. З больш як паўтары тысячы хворых 34 памерлі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.