Вы тут

Дабрачынны інклюзіўны фестываль «Мы патрэбны адзін аднаму» прайшоў у Мінскім заапарку


Мерапрыемства адбылося ўжо 12-ы раз і стала добрай традыцыяй. Як і ў мінулыя гады на адной сцэнічнай пляцоўцы выступілі дзеці-інваліды і маладыя інваліды з усёй рэспублікі, якімі былі выкананы 37 нумароў канцэртнай праграмы.


На працягу многіх гадоў арганізатары дапамагаюць дзецям і дарослым з асаблівымі патрэбамі раскрыць і паказаць свае музычныя здольнасці. Для іх была падрыхтавана забаўляльная праграма, з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, майстар-класамі, кантактным заапаркам. Удзельнікам канцэрта ўручылі падарункі ад спонсараў.

Галоўная мэта фестывалю — прыцягненне ўвагі грамадства да праблем дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, прадастаўленне ім магчымасці акунуцца ў атмасферу свята, увагі і клопату.

Арганізатарам фестывалю выступілі Мінскі заапарк пры ўдзеле адміністрацыі Заводскага раёна Мінска, пярвічнай арганізацыі Заводскага раёна МДА ГА «БелАДДІіМІ», Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», дабрачынная арганізацыя РМ «АДРА».

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.