Вы тут

У сераду моцны вецер паваліў больш за 70 дрэў


У Мінскай вобласці пашкоджанні ляснога фонду адзначаны ў Бараўлянскім спецлясгасе, Мінскім і Валожынскім лясгасах. Паводле папярэдніх звестак, у Бараўлянскім спецлясгасе пацярпелі Калодзішчанскае і Ратамскае лясніцтвы. Правядзенне суцэльных санітарных высечак патрабуецца на плошчы каля 7 гектараў, выбарачных санітарных высечак і прыборкі захламленасці — на каля 30 гектарах. У Валожынскім лясгасе пацярпела Ракаўскае лясніцтва. 


Фота: МНС

Па папярэдніх даных, у асноўным патрабуецца прыборка захламленасці, без суцэльных санітарных высечак. У Заслаўскім лясніцтве Мінскага лясгаса суцэльная санітарная высечка будзе праведзена на плошчы 0,4 гектара.

У сталіцы 19 чэрвеня за гадзіну, з 18:30 да 19:30, выпала 23,4 міліметра ападкаў пры сярэднямесячнай норме 89 міліметраў. У выніку непагадзі былі падтоплены два ўчасткі дарог. Затрымка ў руху шасці тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў склала да адной гадзіны 17 хвілін.

Беларуская чыгунка паведаміла, што ў выніку моцнага дажджу і падзення дрэў на чыгуначныя пуці былі затрыманы 26 пасажырскіх цягнікоў у Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. Затрымка склала да 2,5 гадзіны.

У выніку навальнічнага фронту і моцнага ветру зафіксаваны 73 выпадкі падзення дрэў у Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях і ў Мінску. Паваленымі дрэвамі пашкоджана пяць аўтамабіляў у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

Работнікамі МНС і іншых арганізацый у чацвер працягваліся работы па распілоўцы і прыборцы паваленых дрэў.

У «Белэнерга» ў чацвер паведамілі, што на працягу апошніх сутак у Беларусі перыядычна парушалася электразабеспячэнне ў 571 населеным пункце (Брэсцкая вобласць — чатыры, Віцебская — 147, Гомельская — два, Гродзенская — 91, Мінская — 324, Магілёўская — 3), 28 сельскагаспадарчых будынкаў і 1979 трансфарматарных падстанцый.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.