Вы тут

Барэц грэка-рымскага стылю Шафарэнка стаў чэмпіёнам Гульняў БРІКС


Беларус Станіслаў Шафарэнка перамог на турніры па грэка-рымскай барацьбе на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані, паведамляе БелТА.


Фота: Мінспорту

Прадстаўнік Беларусі святкаваў поспех у вагавой катэгорыі да 82 кг. На групавым этапе Шафарэнка перамог Саідзісламіддзіна Асламава з Таджыкістана і Эрыка Квеквескіры з Абхазіі, а таксама прайграў расіяніну Рафаэлю Юнусаву. З другога месца ў пуле «А» беларус выйшаў у паўфінал, дзе перамог Тамерлана Шадукаева з Казахстана. Сапернікам Станіслава ў вырашальным паядынку стаў Юнусаў. За дзесяць секунд да канца схваткі наш спартсмен уступаў расіяніну з лікам 2:3, але паспеў правесці кідок на два ачкі і вырваў золата — 4:3.

Раней сёння бронзавымі прызёрамі Гульняў БРІКС сталі беларусы Глеб Макаранка (да 60 кг) і Мікіта Мурашка (да 72 кг). Далей за перамогу на турніры паспаборнічаюць нашы Ігар Ярашэвіч (да 87 кг), Уладзіслаў Пусташылаў (да 97 кг) і Дзмітрый Зарубскі (да 130 кг).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.