Вы тут

«Разумныя» павязкі для лячэння ран стварылі навукоўцы


Навукоўцы Медыцынскай школы Кека пры Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі і Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута (Caltech) ЗША распрацавалі новую тэхналогію лячэння хранічных ран. Такія пашкоджанні могуць утварыцца пры дыябеце, пасля траўмаў ці хірургічнага ўмяшання. Хранічныя раны вельмі небяспечныя для пацыентаў. Пяцігадовая выжывальнасць пры такім дыягназе складае 70% — менш, чым пры раку малочнай залозы і прадсталёвай залозы, паведамляе «МИР 24».


Фота з адкрытых крыніц

Каманда даследчыкаў стварыла «разумныя» павязкі, якія аўтаматычна распазнаюць змены ўнутры раны і рэагуюць на іх. Па сутнасці, гэта новы від «кіберскуры», якая адсочвае стан ран і дапамагае ім гаіцца.

«Разумныя» павязкі вырабляюцца з біяэлектронных матэрыялаў. Яны ўтрымоўваюць удасканаленыя гідрагелі, мяккія і эластычныя. Гелі здольныя захоўваць і вызваляць лекавыя прэпараты.

Таксама павязкі змяшчаюць розныя тыпы датчыкаў. Электрахімічныя вымяраюць наяўнасць бялкоў, антыцелаў, пажыўных рэчываў і электралітаў, аптычныя — тэмпературу, рн і ўзровень кіслароду. Акрамя таго, прыборы здольныя выяўляць бактэрыяльныя інфекцыі і вымяраць глыбіню і аб’ём раны, каб ацаніць тэмпы гаення.

У ходзе даследаванняў «разумныя» павязкі паспяхова пратэставалі на жывёл. Хутчэйшае лячэнне ран зможа выратаваць жыцці і палепшыць стан здароўя шматлікіх пацыентаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.