Вы тут

Барацьба з даўгабудамі Мінска пераходзіць на новы ўзровень


«Ужо цяпер праведзена вялікая праца ў частцы значнага скарачэння такіх аб’ектаў», — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Але разам з тым ёсць яшчэ шэраг пытанняў, якія неабходна ў самыя кароткія тэрміны вырашыць. 


 pixabay.com

Як адзначыла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, летась Мінгарвыканкам прыняў рашэнне, якім зацверджаны мерапрыемствы па 113 аб’ектах са звышнарматыўнымі тэрмінамі будаўніцтва, у тым ліку з выкананнем у 2023 годзе — па 76, у 2024-м — па 25, у 2025-м — па 12 аб’етах. У 2023 годзе праводзіліся работы на 57 даўгабудах, шэсць —выключаны з пераліку. Па арганізацыях камунальнай формы ўласнасці ўцягнутыя ў абарот 23 аб’екты з 28, рэспубліканскай — 18 з 24, прыватнай — 16 з 24. 

Засталіся нерэалізаванымі мерапрыемствы па 19 аб’ектах. Па многіх з іх пытанні будуць знятыя ў бліжэйшы час. У прыватнасці, летам плануецца ўвесці ў эксплуатацыю кватэры ў жылой сядзібнай забудове для шматдзетных сем’яў у мікрараёне Сокал (2-я чарга будаўніцтва). 

Па шматкватэрным жылым доме з убудавана-прыбудаванымі аб’ектамі гандлёвага і грамадскага прызначэння па вуліцы Купрэвіча распрацаваны і выконваюцца мерапрыемствы па ўзмацненні падмурка. Па забудове ў межах вуліц Шаранговіча-Гарэцкага перапраектавана шматузроўневая аўтастаянка на плоскасную, работы плануецца выканаць да канца III квартала. Забудова тэрыторыі ў межах вуліц Ракаўскай-Віцебскай павінна завяршыцца да канца месяца. 

На сённяшні дзень пералік аб’ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва ўключае 82 будынкі і збудаванні, у іх ліку 35 — камунальнай, 22 — рэспубліканскай уласнасці, а 25 — безведамаснай прыналежнасці. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, іх колькасць скарацілася на 27,4%. Найбольшая колькасць даўгабудаў размешчаны ў Ленінскім, Кастрычніцкім і Першамайскім раёнах. 

У бягучым годзе запланавана выкананне работ на 49 аб’ектах. Астатнія будынкі мяркуецца ўцягнуць у абарот не раней за 2025 год. У ліку даўгабудаў — аб’екты інжынерна-транспартнай інфраструктуры, жыллёвага будаўніцтва, збудаванні, якія падлягаюць зносу для вызвалення пляцоўкі, вытворчыя, адміністрацыйна-бытавыя будынкі і іншыя. Фінансаванне мерапрыемстваў прадугледжана інвестыцыйнай праграмай горада, інавацыйным фондам, за кошт сродкаў уласнікаў і крэдытных рэсурсаў. 

Найбольшую складанасць выклікае ўвод у эксплуатацыю такіх аб’ектаў, як убудаваныя памяшканні, гаражы, шматузроўневыя стаянкі. Часцяком інвестары па інвестыцыйных дагаворах ажыццяўляюць будаўніцтва толькі ліквідных аб’ектаў. На асобным кантролі-аб’екты жыллёвага будаўніцтва. З перавышэннем нарматыўных тэрмінаў ўзводзяцца 21 жылы дом, па сямі заказчыкам выступаюць камунальныя прадпрыемствы. Яны знаходзяцца ў рознай ступені гатоўнасці, прымаюцца меры па іх больш хуткаму ўводу ў эксплуатацыю. 

Уладзімір Кухараў звярнуў увагу на неабходнасць кантролю за выкананнем графікаў будаўніцтва і своечасовага прыняцця мер, у тым ліку па канфіскацыі зямельных участкаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.