Вы тут

Сталі вядомы вынікі ЦТ ад 3 і 6 чэрвеня


Сталі даступны вынікі апошніх двух асноўных дзён правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ад 3 і 6 чэрвеня. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


Фота БелТА

У гэтыя дні ў цэнтралізаваным тэсціраванні па 13 профільных вучэбных прадметах прынялі ўдзел 54,3 тыс. абітурыентаў, з іх 27,1 тыс. чалавек пісалі 3 чэрвеня ЦТ па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, геаграфіі і сусветнай гісторыі (найноўшы час), 27 ,2 тыс. абітурыентаў 6 чэрвеня ўдзельнічалі ў іспытах па хіміі, фізіцы, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі.

«Максімальна магчымы вынік 100 балаў у гэтыя дні ўдалося атрымаць 613 абітурыентам, у тым ліку 122 — па матэматыцы, 114 — па фізіцы, 159 — па замежных мовах, 81 — па грамадазнаўстве, 71 — па хіміі. Абітурыенты паказалі добрыя вынікі. Сярэдні бал па грамадазнаўстве склаў 65,7 бала, па біялогіі — 64,2 бала, па гісторыі Беларусі — 54,5 бала, па фізіцы — 53,5 бала. Не справіліся з экзаменацыйнай работай 297 чалавек», — праінфармавалі ў ведамстве.

Абітурыенты, якія не змаглі прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні ў асноўныя тэрміны, праходзяць яго ў рэзервовыя дні. У бягучым годзе ў рэзерве 19, 21 і 23 чэрвеня.

Атрымаць інфармацыю аб выніках ЦТ, а таксама скан-копіі сваіх работ абітурыенты могуць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікаты ЦТ абітурыенты змогуць атрымаць з 1 ліпеня ў пунктах правядзення, у якіх яны бралі ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.