Вы тут

Колькасць шматдзетных сем’яў у Беларусі з 2009 года павялічылася ў два разы


Колькасць шматдзетных сем’яў у Беларусі з 2009 года павялічылася ўдвая. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Амаль 10 гадоў у нашай краіне дзейнічае праграма сямейнага капіталу. Яе галоўны вынік — стабільны рост колькасці шматдзетных сем’яў. Калі на 1 студзеня 2020 года іх было 104 тыс., то сёння ўжо больш як 120 тыс. Пры гэтым з 2009 года колькасць такіх сем’яў павялічылася ў два разы. Усяго ў рамках рэалізацыі праграмы сямейны капітал прызначаны 137 тыс. шматдзетных сем’яў, на іх дэпазітныя ўклады залічана каля Br4 млрд», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Самым запатрабаваным напрамкам выкарыстання гэтых сродкаў з’яўляецца паляпшэнне жыллёвых умоў. Толькі за мінулы год 10 тыс. сем’яў змаглі вырашыць такім чынам свае жыллёвыя пытанні. «Улічваючы, што ў бягучым годзе праграма сямейнага капіталу завяршаецца, ва ўрадзе прапрацоўваюцца канцэптуальныя прапановы па яе далейшаму развіццю», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.