Вы тут

Павел Калаур: «Давер насельніцтва да беларускага рубля вырас»


Выступаючы на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур заявіў, што пазіцыі нацыянальнай валюты ў вачах айчынных укладчыкаў умацаваліся. 


Фота БелТА

Па словах кіраўніка Нацбанка, давер да беларускага рубля як да сродка зберажэння вырас. Ён лічыць, што гэта звязана з ўмеранай інфляцыяй у краіне, а таксама з устойлівым абменным курсам нацыянальнай валюты. 

Павел Калаур адзначыў, што за студзень-май аб’ём тэрміновых дэпазітаў насельніцтва ў беларускіх рублях павялічыўся на 12,2%. Акрамя таго, нашы людзі па-ранейшаму актыўна афармляюць уклады на працяглы тэрмін — іх доля на пачатак лета ў нашай краіне склала 60%.

«Такая дынаміка павышае ўстойлівасць банкаў, іх рэсурсны патэнцыял і пашырае магчымасці па фінансаванні эканомікі», — заявіў Павел Калаур. 

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.