Вы тут

Бабруйская «Белшына» збіраецца арганізаваць вытворчасць спецыяльных шын для электрамабіляў


А сёння на прадпрыемстве разлічваюць нарасціць экспарт у Афрыку і Паўднёва-Усходнюю Азію. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар акцыянернага таварыства «Белшына» Аляксандр Кавалёў. 


Яшчэ гендырэктар паведаміў, што прадпрыемства плануе распрацаваць і запусціць у вытворчасць шыны для легкавых электрамабіляў з палепшанымі характарыстыкамі — іх серыйны выпуск павінен стартаваць у III квартале 2027 года. 

Паводле яго слоў, прадпрыемства мае намер у бліжэйшы час павялічыць долю ўласнай прадукцыі на беларускім рынку да 50%. Пры гэтым дзякуючы экспарту «Белшына» атрымлівае 40% выручкі. За межы Беларусі сыходзіць каля 30% вырабленых прадпрыемствам шын для легкавікоў, а таксама звыш 40% шын для грузавікоў. 

Аляксандр Кавалёў расказаў, што на найбуйнейшым суседнім рынку — расійскім — доля беларускіх шын дасягае каля 5%. У той жа час прадукцыя прадпрыемства паспяхова пастаўляецца ў такія краіны, як Азербайджан, Афганістан, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Туркменістан. Таксама Белшына збіраецца аднавіць адгрузкі ў В’етнам, а таксама вядзе перамовы з партнёрамі з Ірана, ААЭ, Егіпта, Зімбабвэ, Судана і Алжыра. 

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.