Вы тут

У Бешанковічах праходзіць навуковая канферэнцыя


У раённым цэнтры на Віцебшчыне сёння і заўтра, 20 і 21 чэрвеня, праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Бешанковіцкі край: Гісторыка-культурная спадчына рэгіёна (да 100-годдзя Бешанковіцкага раёна)». Арганізатары — Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт. 


На канферэнцыі будуць агучаны болей 70 дакладаў і выступленняў па самых розных аспектах гісторыі гэтага цікавага і адметнага края Віцебскай вобласці. Тэматычныя абсягі выкладзены ў назвах секцый: «Бешанковіччына ад старажытнасці да 1917 г.»; «Бешанковіччына ад 1917 г. да сучаснасці»; «Звязаныя лёсам з Бешанковіччынай». Пройдзе таксама круглы стол «Культурная спадчына Бешанковіччыны». 

Расказвае першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі: 

Канферэнцыі падобнага характару дапамагаюць стварыць паўнавартасны гісторыка-краязнаўчы партрэт Беларусі. Акадэмічная навуковая супольнасць падштурхоўвае тым самым да шырокай даследчыцкай дзейнасці ў галіне рэгіёназнаўства. На наступны год мы плануем наладзіць падобную канферэнцыю ў Чашніках. 

Сяргей ШЫЧКО 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.