Вы тут

Адзін чалавек загінуў, пяцёра пацярпелі ў ДТЗ у Баранавіцкім раёне


У ДТЗ у Баранавіцкім раёне загінуў чалавек, яшчэ пяцёра пацярпелі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Фота БелТА

Напярэдадні, 19 чэрвеня, каля 23.30 на аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі, паблізу вёскі Лясная, паводле папярэдняй інфармацыі, 59-гадовы вадзіцель мікрааўтобуса Renault учыніў сутыкненне з спадарожным грузавым аўто MAN, якое рухалася наперадзе. Аўтамабіль французскай маркі перакуліўся, пасля чаго з ім сутыкнуўся мікрааўтобус Volkswagen, які ехаў следам.

У выніку з сямі чалавек, якія ехалі ў Renault, шасцёра былі дастаўлены ў бальніцу, дзе адзін з пасажыраў — 81-гадовы расіянін — памёр.

МУС нагадвае аб неабходнасці строгага захавання ПДР. Вадзіцелям у цёмны час сутак трэба быць асабліва ўважлівымі, выбіраць аптымальную скорасць руху і не выконваць небяспечных манеўраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.