Вы тут

У Гродне абвясцілі прысуд двум дзяўчатам па справе аб здзеку над дзяржсімваламі


У Гродне абвясцілі прысуд двум дзяўчатам па справе аб здзеку над дзяржсімваламі, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Абвінавачаныя — раней не судзімыя жыхаркі Гродна, абедзве 2001 года нараджэння.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у красавіку 2024 года дзяўчыны, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, выкарыстоўваючы тронак ад швабры з наматанай на яго паперай і запальнічку, падпалілі дзяржаўны сцяг, размешчаны на будынку арганізацыі па вул.Сацыялістычнай у абласным цэнтры. Абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну цалкам.

Дзяўчыны абвінавачваліся па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Суд прызнаў фігурантаў вінаватымі і прызначыў кожнай з іх пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 1 год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна Гродна ў выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.