Вы тут

Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-500 у Берліне


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (19 нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-500 у Берліне з прызавым фондам $922,5 тыс., паведамляе БелТА.


Фота: НАК.

Сёння ў паядынку 1/8 фіналу беларуска абгуляла турэцкую тэнісістку Зейнеп Санмез (157) — 6:3, 6:3. У чвэрцьфінале саперніцай Азаранкі будзе пераможца заўтрашняй сустрэчы паміж прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (4) і расійскай тэнісісткай Веранікай Кудэрметавай (35). Учора ў першым раўндзе Азаранка ўпэўнена перайграла дзявятую ракетку планеты грэцкую тэнісістку Марыю Сакары – 6:4, 6:2.

Таксама сёння ў 1/8 фіналу згуляе яшчэ адна прадстаўніца Беларусі трэцяя ракетка свету Арына Сабаленка, якая будзе супернічаць з расіянкай Дар’яй Касаткінай (14).

У 2021 годзе Азаранка і Сабаленка сталі пераможцамі парнага разраду гэтых спаборніцтваў.

Цяперашні турнір на адкрытых травяных кортах нямецкай сталіцы завершыцца 23 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.