Вы тут

Петрышэнка назваў пяць прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі Беларусі


Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка назваў прыярытэты палітыкі дзяржавы ў сацыяльнай сферы падчас другога Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці ў Мінску, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Ідэалогія ўстойлівасці ляжыць у аснове ўсіх стратэгічных і праграмных дакументаў краіны на чале з Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця. Прыярытэты нацыянальнай стратэгіі накіраваны на выкананне балансу ўстойлівасці па некалькіх важных кампанентах», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Першае — шчаслівая сям’я. «Сям’я з дзецьмі павінна стаць у нашым грамадстве не проста сацыяльнай нормай, а ідэалам сямейных адносін. Сёння ў краіне налічваецца больш за 121 тыс. вялікіх сем’яў — з трыма і больш дзецьмі. Пашыраны магчымасці датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу для вырашэння жыллёвых пытанняў, адукацыі і медыцыны. Адкрыта больш за 137 тыс. дэпазітных рахункаў „Сямейны капітал“ (на 1 мая 2024 года). У цэлым забяспечаны 100-працэнтны ахоп мерамі дзяржаўнай падтрымкі грамадзян, якія маюць у ёй патрэбу», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Другое — інтэлектуальная краіна і моцная эканоміка. «Беларусь — краіна разумных, адукаваных, творчых людзей, здольных здзяйсняць інавацыйныя прарывы ​​і рухацца наперад. Па ўзроўню адукаванасці Беларусь набліжаецца да 100 працэнтаў і займае 30-е месца сярод краін свету па індэксу ўзроўню адукацыі. Немалаважным для пабудовы эканомікі ведаў з’яўляецца развіццё ІТ-сектара. У першую чаргу гэта інтэграцыя інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ва ўсе сферы жыцця грамадства. Доля інтэрнет-карыстальнікаў у Беларусі ўпэўнена расце і цяпер складае 89,5 працэнта. Веды і тэхналогіі — драйверы беларускага эканамічнага росту», — звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.

Трэцяе — выбудоўванне партнёрскіх адносін дзяржавы, грамадства і бізнесу — празрыстых, адкрытых і даверных. «Намаганні ўрада накіраваны на стварэнне камфортных умоў для вядзення бізнесу. Сёння кожнае трэцяе рабочае месца ў краіне створана ў сферы малога і сярэдняга бізнесу. Прадпрымальнікі фарміруюць больш як 28 працэнтаў валавой дабаўленай вартасці. Праведзена немалая работа па стварэнню камфортнага, спрыяльнага інвестыцыйнага клімату, які мы прэзентуем інвестарам сёння. Адбылася трансфармацыя інвестыцыйных укладанняў на карысць стварэння новых вытворчасцей і высокапрадукцыйных працоўных месцаў, развіццё інфраструктуры. У 2023 годзе інвестыцыі выраслі на 15 працэнтаў да ўзроўню 2022 года», — абазначыў віцэ-прэм’ер.

Чацвёртае — устойлівыя рэгіёны. Гэта роўныя магчымасці для дасягнення высокага ўзроўню і якасці жыцця людзей у любым месцы Беларусі. «Будуем жыллё, новыя бальніцы, школы, спартыўныя аб’екты. Мы злучылі ўсе абласныя цэнтры ў краіне са сталіцай сучаснымі дарогамі, рэканструявалі важныя ўчасткі рэспубліканскіх і мясцовых дарог, адрамантавалі масты. Ініцыятыва кіраўніка дзяржавы „Адзін раён — адзін праект“ дала сур’ёзны імпульс для развіцця рэгіёнаў, садзейнічае вырашэнню задач, якія сёння ў цэнтры ўвагі кожнага рэгіёну. Гэта новыя вытворчасці і новыя працоўныя месцы», — акцэнтаваў Ігар Петрышэнка.

Пятае — здаровае навакольнае асяроддзе. Гэта паўсюднае ўжыванне рацыянальных, устойлівых мадэляў вытворчасці і спажыванні для захавання прыродных багаццяў нашчадкам. «Беларусь — гэта краіна з чыстай экалогіяй. Ключавое тут, з аднаго боку, — скарачэнне выкідаў парніковых газаў, зніжэнне ўтварэння адходаў вытворчасці і жыццядзейнасці чалавека, з другога — захаванне і павышэнне рэсурснага патэнцыялу. Мы знізілі выкіды парніковых газаў да 1990 года на 40 працэнтаў «Перапрацавалі больш за трэць цвёрдых камунальных адходаў», — дадаў ён.

«Менавіта на гэтых пяці прыярытэтах — сям’я, эканоміка ведаў, партнёрства, рэгіёны, навакольнае асяроддзе — пабудавана палітыка нашай дзяржавы ў сацыяльнай сферы. Наша ідэалогія нязменная. Чалавек і яго інтарэсы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі», — рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.