Вы тут

Трамп лічыць, што Байдэн прыніжае ЗША сваімі паводзінамі


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыніжае краіну сваімі дзіўнымі паводзінамі. Такое меркаванне выказаў Дональд Трамп, паведамляе ТАСС.


Фота: Сіньхуа

«Джо Байдэн прыніжае нашу краіну на сусветнай арэне. Ён сапраўды прыніжае нас. Вы бачылі, што адбылося ў гэтыя выхадныя. Гэта ператварае Злучаныя Штаты ў сапраўдны жарт ва ўсім свеце», — сказаў Трамп, выступаючы перад прыхільнікамі ў штаце Вісконсін. Экс-прэзідэнт узгадаў дзіўныя паводзіны Байдэна на саміце Групы сямі (G7).

Трамп таксама адзначыў, што цяперашні амерыканскі лідар дрэнна робіць сваю працу. «Наша граніца разбурана. Інфляцыя бушуе. У Еўропе пануе поўны хаос. Блізкі Усход узрываецца. Самы некампетэнтны і самы карумпаваны прэзідэнт у гісторыі збіраецца ўцягнуць нас у трэцюю сусветную вайну», — адзначыў Трамп.

Байдэн збянтэжыў удзельнікаў саміту, калі яны рабілі традыцыйнае агульнае фота. Падчас гэтай цырымоніі, якая праходзіла на полі для гольфа, італьянскі бок падрыхтаваў сюрпрыз: нечакана ў небе з’явіўся самалёт, з якога скокнулі парашутысты са сцягамі краін — удзельніц саміту. Калі прызямліўся апошні парашутыст, Байдэн адышоў у бок ад групы лідараў G7, што прывяло ў замяшанне старшыню Еўракамісіі Уршулю фон дэр Ляйен, якая знаходзілася побач. Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні дагнала прэзідэнта і тактоўна вярнула яго да прысутных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.