Вы тут

Як згадвалі Васіля Быкава яго сучаснікі


У 2002 годзе Васілю Быкаву прапанавалі адказаць на анкету... Пісьменнік быў нешматслоўны ў адказах, але тое-сёе цікавае можна там вычытаць:

«— Які ваш любімы занятак?

— Думаць».

«— Які момант у Вашым жыцці Вы лічыце самым радасным?

— Скончылася вайна, а я — жывы».

«— Чаго Вы яшчэ хацелі б у жыцці дасягнуць ці дачакацца?

— Дажыць да вясны».

Наступную вясну народны пісьменнік сапраўды сустрэне, але гэта акажацца яго апошняя вясна. Васіль Быкаў памрэ ўлетку 2003-га, і, што сімвалічна, у дзень, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая змяніла яго жыццё і стала галоўнай тэмай творчасці.

Маштаб асобы Васіля Быкава мы асэнсоўваем дасюль, але і пры яго жыцці былі тыя, хто гэта ўсведамляў. Згадкі пра Быкава пакінулі многія славутыя людзі не толькі з Беларусі. Чынгіз Айтматаў, таксама франтавік, казаў пра яго: «Лёс збярог нам Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення».

Давайце ўспомнім, як згадвалі Васіля Быкава яго сучаснікі.


Упарты зубр Гродзеншчыны

17 чэрвеня 1974 года, да 50-гадовага юбілею, Васіль Быкаў атрымаў віншаванне з Гродна, падпісанае «Карпюк і твае сябры». Аляксей Карпюк — гродзенскі пісьменнік, з якім Быкаў пасябраваў падчас свайго жыцця ў Гродне.

«Дарагі Васіль! Вялікая моц таіцца ў растворы, які сцэментаваў цагліны гэтага будынка. Але ж якімі, скажы, якімі маштабамі змерыць тую магутную сілу тваіх твораў, што паланілі мільёны душ рознага ўзросту і нацыянальнасцей, прымушаюць біцца ў рытме твайго шчодрага сэрца, лунаць сярод тваіх вобразаў ды жыць сярод тваіх герояў? Вось чаму мы цябе любім, шануем, паважаем і табою ганарыся!

Ты — яркая ўспышка на шляху развіцця нашай нацыянальнай культуры, і табе, упартаму Зубру Гродзеншчыны, які піша так шчыра, хвалююча, аголенымі жыламі, — усенародная чэсць і пашана!

У дзень твайго паўвяковага юбілею мы ўсе, тут сабраныя, перадаем вялікае дзякуй тым настаўнікам, што цябе калісьці вучылі!

Нізкі паклон тваім бацькам — цётцы Ганне і дзядзьку Уладзіміру з далёкай вёскі Бычкі з-пад Ушачы, якія цябе нам далі такога!»

Усё мінае — гонар не мінае

Праз дзесяць гадоў, 19 чэрвеня 1984 года, у газеце «Літаратура і мастацтва» з’явіўся верш «Васілю Быкаву да 60-годдзя»:

«Час стагоддзі, як касой, сцінае,

Веры, царствы, 

догмы йдуць да ценяў.

Усё мінае — Гонар не мінае,

Бо народжаны 

адным сумленнем.

Калі сонца выб’ецца з туману,

Толькі іх і ўспомніць хор народаў.

Воінаў сваіх, святых і зраненых,

Рыцараў сумлення і свабоды».

Аўтар гэтага верша — Уладзімір Караткевіч. У зборы яго твораў у дваццаці пяці тамах змешчаны восем лістоў да Васіля Быкава. У ліпені 1979 года Караткевіч піша:

«А і праўда, каб такую хату. Рэчка, на адным беразе твая, на другім мая. Цераз рэчку масток. Хочаш — ідзі ў госці, а калі бачыш, што хата павярнулася да лесу перадам, а да цябе — задам, то сядзі і пішы. Я — элегічныя вершы, ты — ідылічную аповесць.

Слухай, а гэта ідэя! Праўда, узяў бы ды напісаў гэткую ідылію ў поўным сэнсе, без начальства, без усялякіх праблем, акрамя агульначалавечых, і без аніводнага стрэлу. Га? Уцёр бы ім соплі яшчэ і такім. Каб ведалі нашых, гады!»

Ідыліі, да якой заклікаў Караткевіч, Быкаў так і не напісаў... Яго пакліканне было ў іншым. Як, зрэшты, і ў самога Караткевіча.

Хочаце ўбачыць яго сэрца?

Расійскі паэт Канстанцін Ваншэнкін, аўтар слоў песні «Я люблю тебя, жизнь», як і Васіль Быкаў, быў франтавіком. Вось якая гісторыя пра Быкава ёсць у яго ўспамінах:

«История, которую сейчас рассказываю я, произошла в 1977 году в Болгарии. Мы давно не виделись, и я обрадовался, узнав, что мы в одной делегации…

Была зима, старый Пловдив, новые античные раскопки, только что построенный французский отель.

Наши номера оказались рядом.

Дни, наполненные выступлениями и встречами, пролетели быстро. Завтра — в Софию.

Лег я не слишком поздно и тут же уснул. Меня разбудил мягкий телефонный звонок.

— Костя, ты спал? — спросил Быков.

Он секунду помедлил:

— У меня сердце останавливается.

— Не вздумай встать, — сказал я и посмотрел на часы. Было около часа.

...Вася сидел у раскрытого окна.

— Что же ты делаешь! — крикнул я так, будто испытал уже это все на себе. — Ложись немедленно.

Быков лег.

Я не знал, как позвонить портье, и бросился к лифту. Не успел я договорить, а дежурный уже вызывал неотложку.

...Неотложка приехала очень быстро. Начали измерять давление, выслушивать. Быков этим явно тяготился. Каким-то образом узнали о случившемся и стали заходить проведать еще наши — Гранин, Ахмадулина.

— Ну что? — спросил я врача.

— Мы вызвали кардиологов.

Прибыла новая служба. В комнате стало тесно. Сняли кардиограмму, еще одну. Объявили, что забирают больного в стационар, там обследуют более подробно. Быков запротестовал. Мы начали убеждать: надо. Он попробовал приподняться, но ему запретили — только на носилках. Он вновь было заупирался, но тут же сдался — ладно. Мы с Сидоровым поехали вместе с ним.

В обычный лифт носилки не помещались, спустились грузовым. Стояла глубокая ночь. В машине было холодно, Быкова укрыли двумя одеялами. Город был совершенно безлюден.

Подъехали к университетской клинике. Больничные здания старые, вроде наших Пироговских или Градских, зато медицинский уровень, как нам объяснили, тоже очень высокий.

Мы ждали в коридоре. Через полчаса объявили: надеются, что ничего серьезного нет, но оставят до завтра.

Когда мы попрощались с ним от дверей, Вася был расстроен, но он уже был занят и другим, своим, он уже переходил в иное качество, его уже переодевали.

...Утром остальные уехали: им по дороге в Софию предстояли остановки и встречи в нескольких маленьких городках. Мы с Сидоровым остались.

После завтрака снова отправились в больницу. Быкова перевели на второй этаж в большую палату, где, кроме него, лежали еще только двое.

— Инфаркта нет, — сказал врач, — но пусть он побудет у нас денек-другой.

— А сейчас не отдадите?

— Еще нельзя. Посмотрите, он, кажется, спит.

Палатная стеклянная дверь была наполовину закрашена белилами, мы смотрели поверх. Быков тихо лежал на боку, потом пошевелился.

Я осторожно толкнул дверь, он повернул голову и увидел нас. «Ну что?» — на миг вспыхнуло в его взгляде.

— Вася, все в порядке, но сегодня не отпускают, обещают завтра. Вещи твои в номере, ключ в рецепции, внизу.

Он кивнул и прикрыл глаза.

— Как чувствуешь себя?

— Неплохо.

— Ну, Вася, пока, не скучай. До встречи.

Мы вышли, и Евгений Сидоров еще задержался у двери, глядя на Быкова поверх белой краски.

— Все нормально, — сказал врач и спросил меня: — Он известный писатель?

(Он произносил без смягчения: «нормално», «писател».)

— Конечно! — воскликнул я. — Василь Быков! Он всемирно известный писатель.

— Да, — сказал врач, — я знаю. Хотите увидеть его сердце? — И подвел меня к стоящему в коридоре монитору: — Он сюда подключен.

На темно-сером, почти черном экране ритмично вспыхивала и гасла, вспыхивала и гасла сильная голубая искра. Я смотрел, затаив дыхание. Это билось сердце Василя Быкова.

На другой день он уже был с нами в Софии».

На святую тройцу нарадзіцца…

Рыгор Барадулін першы раз сустрэўся з Васілём Быкавым на пачатку 1960-х, калі ў якасці літсупрацоўніка рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» прыехаў да яго ў Гародню, і «хутка паразумеліся, як вушацкія людзі». 

На 70-гадовы юбілей Васіля Быкава, 19 чэрвеня 1994 года, з’явіўся верш Барадуліна:

«Нарадзіцца 

на святую Тройцу —

Ў Бога быць любімым

Мець надзею.

Хоць жыццё 

не спачувае мройцу.

Людства непапраўна нелюдзее.

Як бяда сама папросіць шлюбу,

Сцежка ляжа

Ў апраметнай з краю.

Мэта

Звідніць цемру праўдалюбу,

Мужнасць

Змусіць захлынуцца зграю.

Доля —

Сплаканая маладзіца

Бласлаўляе крыкам жураўліным

На святую Тройцу нарадзіцца,

Ў Беларусі быць 

любімым сынам!»

Калі варта ляснуць дзвярыма

Да кіно па сваіх творах Васіль Быкаў ставіўся неадназначна — зразумела, пісьменніцкае бачанне і кінаверсія цалкам не супадуць ніколі. Любоў Румянцава, якая сыграла ролю італьянкі Джуліі ў фільме «Альпійская балада», успамінала:

«Помню, што прыязджаў на здымачную пляцоўку Васіль Быкаў і застаўся незадаволены пабачаным матэрыялам. Сцэнарый жа давялося скараціць. Быкаў увогуле падаўся мне чалавекам не эмацыянальным, але я добра запомніла яго праніклівыя блакітныя вочы».

Зразумела, актрыса глядзела на пісьменніка здалёку і не магла ведаць, што хаваецца за ягонай «неэмацыянальнасцю». А вось рэжысёр Міхаіл Пташук, які з Быкавым сябраваў, на гэты конт не падманваўся.

Аповесць «Знак бяды», надрукаваная ў 1982 годзе, уразіла Пташука. Яго жонка Лідзія расказвала, што ён «як каршун накінуўся на гэтую аповесць. Усю ноч не спаў. І раніцай патэлефанаваў Быкаву: «Васіль Уладзіміравіч, я хачу здымаць гэта».

Міхаіл Пташук на здымках фільма «Знак бяды»

На шляху здзяйснення карціны было шмат выпрабаванняў. Гатовую стужку праглядаў Ягор Лігачоў. Пташук успамінаў:

«Паглядзеўшы яе, Ягор Кузьміч сказаў Слюнькову: рэч добрая, але сцэны раскулачвання неабходна прыбраць. І гэта пры тым, што Васіль Быкаў на той час ужо атрымаў за аповесць Ленінскую прэмію.

Слюнькоў пачаў дзейнічаць. Разам з Быкавым нас вызвалі і ў ультыматыўнай форме Васілю Уладзіміравічу параілі паўплываць на Пташука. Быкаў адмовіўся і ляснуў дзвярыма».

Карціну ўсё-ткі ўдалося абараніць. Дапамог Элем Клімаў, яму давялося нават пайсці на хітрасць — далажыць, што крамольныя сцэны выразаны…

Але вось гэты вельмі эмацыянальны ўчынак — адмовіўся ад кампрамісу і ляснуў дзвярыма — вельмі добра характарызуе франтавіка Васіля Быкава.

Дарэчы, на пытанне анкеты пра ўлюбёнага літаратурнага героя Васіль Быкаў адказаў: Дон Кіхот.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.