Вы тут

Дзевяць мінчан сталі ахвярамі падману пры спробе купіць тавары ў інтэрнэце


У Маскоўскае РУУС сталіцы звярнуліся дзевяць мінчан, якія сталі ахвярамі падману пры здзяйсненні пакупак у сацыяльнай сетцы. Пра гэта паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Чацвёра пацярпелых знайшлі ў інтэрнэце прывабную прапанову аб продажы сотавых тэлефонаў па цане значна ніжэйшай за рынкавую. Заяўнікі звязаліся з прадаўцом і перавялі поўны кошт тавару — ад Br500 да Br1,3 тыс. Яшчэ чацвёра мінчан планавалі набыць мэблю. Адзін з пацярпелых перавёў больш за Br130 за запчасткі для матацыкла.

У далейшым ніхто з пакупнікоў так і не дачакаўся дастаўкі тавару, а прадаўцы перасталі выходзіць на сувязь. Па дадзеных фактах распачатыя крымінальныя справы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.