Вы тут

У Калінкавічах мужчына атрымаў смяротныя траўмы на ЛЭП


Калінкавіцкім РАСК праводзіцца праверка па факце смерці 33-гадовага жыхара горада Калінкавічы, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Трагічны выпадак адбыўся 16 чэрвеня на высакавольтнай паветранай лініі электраперадачы, сумешчанай з камплектнай трансфарматарнай падстанцыяй.

«Паводле папярэдніх звестак, мужчына ўзлез на электраўстаноўку і атрымаў удар электрычным токам. Са шматлікімі апёкамі быў дастаўлены ў рэанімацыю, дзе памёр, не прыходзячы ў прытомнасць», — распавялі ва УСК Гомельскай вобласці.

Следчыя высвятляюць дакладныя абставіны здарэння, заснаваныя на пацверджаных фактах, апытваюць грамадзян з кола зносін мужчыны. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.