Вы тут

Уступная кампанія пачалася ў ліцэях Беларусі


У ліцэях Беларусі пачалася ўступная кампанія. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.


Фота: БелТА

У краіне функцыянуе 20 такіх устаноў адукацыі. Для залічэння ў 10-ы клас ліцэяў школьнікам неабходна прайсці конкурсныя іспыты па двух вучэбных прадметах, якія яны плануюць вывучаць на павышаным узроўні.

«Ажыўлена сёння, напрыклад, у Мазырскім дзяржаўным абласным ліцэі. У новым навучальным годзе ён папоўніцца 144 навучэнцамі. На гэтыя месцы прэтэндуюць 215 чалавек. Сярэдні конкурс склаў 1,5 чалавека на месца. Правам здаваць уступныя іспыты для паступлення адразу па двух профілях скарыстаўся 61 абітурыент. Самы высокі конкурс — у профільны клас з вывучэннем на павышаным узроўні матэматыкі і замежнай мовы — 2,6 чалавека на месца», — праінфармавалі ў адукацыйным ведамстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.