Вы тут

Рэспубліканскае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра прайшло ў Мінску


Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці з уручэннем пуцёвак, прайшло ў Мінску плошчы Дзяржаўнага флага 18 чэрвеня. Гэта адно з самых знакавых мерапрыемстваў БРСМ, якое сёлета аб’яднала больш за 500 байцоў з усіх рэгіёнаў краіны.


 

— Студатрадаўскі рух важны таму, што ў моладзі ёсць магчымасць у летні перыяд не толькі займацца любімымі захапленнямі, аздаравіцца, але і далучыцца да рабочых прафесій, да працоўных спецыяльнасцей на прадпрыемствах нашай краіны і Расійскай Федэрацыі, паўдзельнічаць у будаўнічых, сэрвісных атрадах і, магчыма, сваё будучае жыццё звязаць з прафесіямі, пра якія яны нават не думалі да таго, як атрымалі пуцёўку ў студэнцкі атрад, — заявіў на мерапрыемстве намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.

Цікава, што калісьці ён сам таксама быў часткай яскравага студатрадаўскага руху.

 

 

 

— Мы прыбіралі лён у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Гэта цяжкая праца. Тады яшчэ не было такога механізавання, гэта была ручная праца. Трэба было падняць з зямлі, звязаць у снапы, потым загрузіць на грузавыя аўтамабілі. Гэта аплачвалася, гэта было добрай дапамогай для студэнтаў, — падзяліўся Уладзімір Барысавіч.

У сваю чаргу першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў расказаў, што студэнцкі зводны атрад Саюзнай дзяржавы пачне работу ў Брэсцкай крэпасці ўжо ў ліпені.

— У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў самай нашай галоўнай задачай з’яўляецца паспяховае завяршэнне першай чаргі будаўніцтва на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі. Вельмі шмат знойдзена артэфактаў, працуе археалагічная камісія. Мы называем гэтую будоўлю будоўляй будучыні, — адзначыў ён.

 

 

 

 

Таксама Аляксандр Лук’янаў паабяцаў, што БРСМ будзе імкнуцца пашыраць традыцыйныя кірункі.

— Адна з цікавых ініцыятыў гэтага года была агучаная на калегіі Мінінфармацыі — каб на базе ТРК «Гродна» былі працаўладкаваны байцы сэрвісных студатрадаў. Гэта будзе першы досвед. Калі ён атрымаецца, то мы, вядома, будзем распаўсюджваць яго ўжо на ўсе вобласці«, — удакладніў ён.

 

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця байцоў чакала вельмі насычаная праграма. Гэта і ўдзел у моладзевай працоўнай акцыі «ТрудКрут» на аб’екце рэканструкцыі стадыёна «Трактар», і шматлікія аглядныя экскурсіі па горадзе з наведваннем аб’ектаў, якія ўзводзілі студэнцкія атрады, а таксама ўрачыстая цырымонія падпісання Палажэння аб правядзенні сумеснай з Моладзевай агульнарасійскай грамадскай арганізацыяй «Атрады» патрыятычнай акцыі «Мы памятаем! Мы ганарымся!» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

 

 

 

 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.