Вы тут

Беларускія баскетбалісты занялі другое месца на Гульнях БРІКС


Каманда Беларусі па фіджытал-баскетболе заваявала сярэбраныя медалі Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе БелТА.


Фота БФБ

Удзел у спаборніцтвах па фіджытал-баскетболе прынялі каманды дзесяці краін, падзеленыя на два квінтэта. Напярэдадні зборная Беларусі ў складзе Сяргея Вабішчэвіча, Максіма Сазонава, Максіма Лютыча і Сяргея Суханава прайшла групавы этап з трыма перамогамі ў чатырох матчах і выйшла ў плэй-оф, сёння ў паўфінальным матчы нашы хлопцы сустрэліся з бразільцамі.

Паядынак у спартыўным сімулятары завяршыўся перамогай саперніка з лікам 14:10, але ў гульні на рэальнай пляцоўцы мацней былі ўжо беларусы (12:8). Па суме вынікаў была зафіксавана нічыя – 22:22, таму ўладальнік пуцёўкі ў фінал вызначаўся ў серыі штрафных кідкоў. Дакладней з лініі апынуліся гульцы беларускай каманды – 4:3.

Сапернікамі нашай зборнай у вырашальным матчы сталі расійскія баскетбалісты. Віртуальную частку паядынку з лікам 8:7 выйгралі беларусы, але ў фізічнай частцы ў фармаце 2×2 значна больш упэўнена выглядалі расіяне (16: 7). У выніку паражэнне каманды Беларусі — 15: 23 і сярэбраныя медалі. У гульні за трэцяе месца Бразілія абыграла Узбекістан (32:19).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.