Вы тут

Работу аўтамабілебудаўнічых прадпрыемстваў разгледзяць на семінары Палаты прадстаўнікоў у Жодзіне


Семінар-нарада Палаты прадстаўнікоў на тэму «Аб рабоце беларускіх аўтамабілебудаўнічых прадпрыемстваў па рэалізацыі задач Года якасці» адбудзецца 21 чэрвеня на базе ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг» пад старшынствам Ігара Сергяенкі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.


Фота БелТА

Парламентарыі плануюць абмеркаваць пытанні аб эканамічнай эфектыўнасці аўтамабілебудаўнічага комплексу, рэалізацыі ім мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні і развіцці кааперацыйных сувязяў, аб сучасным стане і перспектывах аўтамабілебудаўнічых прадпрыемстваў рэспублікі, аб інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці БЕЛАЗа, аб развіцці легкавога аўтамабілебудавання, існуючых праблемных пытаннях і шляхах іх вырашэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.