Вы тут

Мінадукацыі ўводзіць папярэдні запіс на прастаўленне апастыля


Міністэрства адукацыі ўводзіць папярэдні запіс на прастаўленне апастыля, паведамляе БелТА са спасылкай на ведамства.


Фота БелТА

Прыём дакументаў для прастаўлення апастыля, папярэдняга засведчання для консульскай легалізацыі, а таксама выдача раней аформленых дакументаў ажыццяўляецца Дэпартаментам кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі па адрасе: г. Мінск, вул.Казлова, 28, кабінет 201.

«З 1 ліпеня змяняецца графік прыёму і выдачы дакументаў, якія зыходзяць з устаноў адукацыі, для прастаўлення апастыля. Ён размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі. Прыём на апастыль і выдача аформленых дакументаў будзе ажыццяўляцца на працягу аднаго рабочага дня. Акрамя таго, уводзіцца папярэдні запіс для падачы дакументаў для прастаўлення апастыля», — праінфармавалі ў ведамстве.

Каб запісацца на прыём, неабходна з’явіцца з дакументам, што засведчвае асобу, у дэпартамент па рабочых днях (акрамя серады) з 09.00 да 10.00. У акне «запіс на апастыль» папросяць назваць колькасць дакументаў, прозвішча, імя, імя па бацьку, пазначаныя ў дакуменце аб навучанні, адукацыі, прадстаўляемых для прастаўлення апастыля, папярэдняга засведчання. «Па выдадзеным талоне для прастаўлення апастыля будуць прымацца дакументы толькі ад зацікаўленай асобы асабіста або праз прадстаўніка на аснове даверанасці, аформленай у Беларусі (названай пры папярэднім запісе) і толькі тыя дакументы, якія пазначаны ў талоне. Журнал запісу грамадзян на прыём для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры і папярэдняга засведчання знаходзіцца толькі ў Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі. Ажыццявіць запіс на прастаўленне апастыля можа ўладальнік дакументаў або зацікаўленая асоба. Запіс па тэлефоне або электроннай пошце не ажыццяўляецца», — звярнулі ўвагу ў міністэрстве.

Графікі прыёму і выдачы дакумента, а таксама папярэдняга запісу размешчаны на сайце адукацыйнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.