Вы тут

Вальфовіч ацаніў стан нацбяспекі


Абстаноўка ў Беларусі стабільная і кантралюемая, але расслабляцца нельга. Аб гэтым заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля пасяджэння Савета бяспекі, перадае БелТА.


Фота БелТА

«У нас стабільная абстаноўка, кантралюемая. Але, тым не менш, расслабляцца нельга. Трэба пастаянна руку трымаць на пульсе. Мы павінны ведаць, як сказаў кіраўнік дзяржавы, што адбываецца ўнутры краіны і за яе межамі, каб апярэджваць нашых апанентаў хаця б на адзін крок», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Як паведамлялася, 18 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў пасяджэнне Савета бяспекі. На разгляд членаў Савета бяспекі ў развіццё прынятай нядаўна на Усебеларускім народным сходзе новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі быў вынесены праект нарматыўнага прававога акта, звязанага з пытаннямі ацэнкі стану нацыянальнай бяспекі.

Аляксандр Вальфовіч расказаў аб падрабязнасцях і падвёў вынікі абмеркавання. Паводле яго слоў, пасяджэнне было планавым і ніякай надзвычайшчыны ў ім не было.

У праекце дакумента вызначаны асноўныя індыкатары і крытэрыі ацэнкі стану нацыянальнай бяспекі ў дзевяці сферах. «Зразумела, геапалітычная абстаноўка развіваецца, не стаіць на месцы, свет змяняецца, таму патрабавалася карэкціроўка многіх палажэнняў дзеючага ўказа, — растлумачыў дзяржсакратар Савета бяспекі. — З улікам з’яўлення новых рызык, выклікаў і пагроз, палітычная сфера была дапоўнена шэрагам новых індыкатараў, якія даюць магчымасць больш аб’ектыўна, рэальна і дакладна ацэньваць сітуацыю ў палітычнай сферы для выпрацоўкі мэтазгодных рашэнняў».

Акрамя таго, у праекце ўказа асаблівая ўвага ўдзелена пытанням біялагічнай бяспекі: вызначаны пяць стратэгічных напрамкаў, па якіх будуць прымаць рашэнні. Каардынатарам стане Міністэрства аховы здароўя.

«Тыя новаўвядзенні, якія дакладваліся на пасяджэнні Савета бяспекі, дадуць больш поўную і аб’ектыўную ацэнку стану нацыянальнай бяспекі. Сам алгарытм работы прапаноўвалася пакінуць ранейшым: ​​ведамствы, якія каардынуюць тую ці іншую сферу, на працягу года аналізуюць і прапануюць разгледзець тую ці іншую ацэнку нацыянальнай бяспекі. Усё гэта фарміруецца ў дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі, і штогод, да 25 сакавіка, гэты аналіз з ацэнкай прапануецца Прэзідэнту для зацвярджэння», — растлумачыў механізм работы Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы ў цэлым адобрыў праект указа. У дакумент унясуць некаторыя карэкціроўкі з улікам праведзеных абмеркаванняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.