Вы тут

Дзяржузнагарод удастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці


Дзяржаўных узнагарод удастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 235 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей на вадзе і ў час пажару, заслугі ў воінскай і дзяржаўнай службе, ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і правапарадку, барацьбу са злачыннасцю, удасканаленне падатковай сістэмы, развіццё рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязей, ветэранскага руху, выхаванне падрастаючага пакалення, выдатныя дасягненні ў будаўніцтве, адукацыі і культуры.

Так, ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік 86-й пагранічнай групы пагранічнай службы Максім Бутранец. Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ленінскім раёне Магілёва Міхаіл Бандарэнка, старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Глаз і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў удастоены ордэна Пашаны.

Заслугі вадзіцеля пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая Жураўскага, старшага інструктара-ратавальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага паста нумар 15 Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Іванова і старшага інструктара-ратавальніка аддзялення дэзактывацыі, дэгазацыі і пажаратушэння пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Салівона адзначаны медалём «За выратаванае жыццё».

Медалём «За адзнаку ў воінскай службе» ўзнагароджаны старшы афіцэр аддзела галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Юрый Паноў.

У ліку ўдастоеных медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» начальнік следчага ўпраўлення УСК па Мінскай вобласці Андрэй Кірылаў, следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Настасся Федарэнка, першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.

Камендант пагранічнай камендатуры 14-га пагранічнага атрада пагранічнай службы Максім Бяйцюк і начальнік пагранічнай заставы атрада Канстанцін Сайманаў узнагароджаны медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

Сярод узнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў, дырэктар Пінскага дзяржаўнага аграрнага тэхналагічнага каледжа Мікалай Вакульчык, начальнік аддзела кантрольна-пратакольнай работы і выпуску прававых актаў канцылярыі Прэзідэнта Беларусі Алена Вяжэвіч і яе намеснік Надзея Мышкоўская, старшыня Бешанковіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Крачкоўскі, старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава.

Медалём Францыска Скарыны адзначаны начальнік ваеннага аркестра — ваенны дырыжор 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы Сяргей Аляксеенка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыс Далгатовіч, прафесар кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Іван Мартынаў і дырэктар Пінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа Сяргей Палхоўскі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рыгор Шлык і начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксей Гуйда ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» І і ІІІ ступені адпаведна. Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Беларусі. Настаўнік інфарматыкі гімназіі Мядзела Вячаслаў Саўчык удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь», а намеснік дырэктара па вытворчасці прадпрыемства «Белпрампраект» Анатоль Перагуд — звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.

За добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны яе ўдастоены член Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Аляксандр Каляда, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы — начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння, работы з органамі мясцовага кіравання і самакіравання Магілёўскага аблвыканкама Аляксей Лаўранёнак, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення каардынацыі інфармацыйнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ліпніцкі.

Падзяка Прэзідэнта таксама аб’яўлена начальніку галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага гарвыканкама Андрэю Марозаву, начальніку аддзела падрыхтоўкі выступленняў Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Радзінай-Карачэўскай, начальніку аддзела арганізацыйнай работы і павышэння кваліфікацыі кадраў галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама Міхаілу Сяўко, старшыні Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Казіміру Чарапкоўскаму і начальніку ўпраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Шундрыку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.